Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Против Зеленского и войны»: как российская пропаганда рассказывает об украинских протестах, которые начались после подписания спорного закона
  2. «Званочкі былі раней». У 27 гадоў беларуска не звярнула ўвагу на сімптомы страшнага захворвання, а ў эміграцыі стала горш
  3. Слышали про певца из США, который «отдыхает» в Минске и встречается с топ-чиновниками? Мы отыскали, кто мог привезти его в Беларусь
  4. Фатограф выпадкова ўбачыла свой здымак на падручніку французскай ад Мінадукацыі. На ім выяўленая сям'я, якая з'ехала з Беларусі
  5. «У мяне ёсць праблема з сэксуальнай залежнасцю». Стрыжак выказаўся пра свае ўчынкі, праз якія яго абвінавацілі ў харасменце
  6. Калі б не выпадковасць, гэтага ўдзельніка самага масавага забойства ў гісторыі Беларусі так і не пакаралі б. Расказваем
  7. «У нас татальнае падзенне». Інтэрв'ю з прадстаўніцай дырэктарата BYSOL пра скандал са Стрыжаком
  8. Чыноўнік назваў «вінаватых» у запаволенні росту эканомікі
  9. Японцы развярнуліся, бо шкалілі дазіметры, а мясцовыя нічога не ведалі. Гісторыя сакрэтнага аб'екта «802» у цэнтры Брэста
  10. У першыя гадзіны вайны намеснік кіраўніка адміністрацыі Пуціна датэлефанаваўся да Ермака і прапанаваў Украіне здацца. Той у адказ вымавіў усяго тры словы
  11. Среди 49 погибших в авиакатастрофе в России есть беларус. Вот что узнало «Зеркало»
  12. «Хацеў адправіць фота Антону Матольку». Мікіта Лосік расказаў пра затрыманне, СІЗА і суд
  13. Пасажырскі самалёт Ан-24 разбіўся ў Амурскай вобласці Расіі. Папярэдне, выжылых няма
  14. «Я впервые начинаю всерьез задумываться об отъезде». Протасевич опять пожаловался на проблемы с поиском работы
  15. Лукашэнка расказаў, куды пойдуць яго прапагандысткі, калі пачнецца вайна
  16. В Стамбуле состоялся третий раунд переговоров между Украиной и Россией. Итоги
  17. Под Минском в картофельном поле прогремел взрыв. В МЧС рассказали подробности инцидента
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.