Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аказваецца, у СІЗА на Валадарскага былі віп-камеры. Расказваем, хто ў іх сядзеў і ў якіх умовах
  2. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  3. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  4. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  5. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  6. «Бондарава — тыповы хунвэйбін». Чаму ў Беларусі рэпрэсуюць прарасійскіх актывістаў?
  7. Кремль продолжает попытки рассорить США и Европу и не дать Трампу заключить договор с Украиной по добыче редкоземельных металлов — ISW
  8. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  9. У беларусов есть собственный русский язык? Вот чем он отличается от «основного» и что об этом говорят ученые
  10. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
Читать по-русски


/

Ад самага стварэння «Люстэрка», вось ужо больш за тры гады, практычна кожны дзень мы публікуем навіны пра тое, што прадстаўнікі тых ці іншых сілавых структураў правялі ў кагосьці ператрус. У тым ліку гэтым займаюцца супрацоўнікі КДБ. Як нам стала вядома ад інфармаванай крыніцы, як мінімум з нядаўняга часу чэкістам выдаюць спецыяльныя памяткі пра тое, як мусіць праходзіць гэты працэс у «экстрэмістаў». Расказваем, як выглядае інструкцыя.

Здание КГБ в Минске на проспекте Независимости. Фото: TUT.BY
Будынак КДБ у Мінску на праспекце Незалежнасці. Фота: TUT.BY

Дакумент называецца «Алгарытм правядзення аператыўна-следчых мерапрыемстваў». Ён не выглядае афіцыйным, Там няма подпісаў ці пячатак. Гэта проста раздрукаваны тэкст з пералікам дзеянняў падчас ператрусу і затрымання чалавека.

Дакумент напісаны даволі нефармальна — там ёсць выразы накшталт «праводзім ператрус», «забіраем тэхніку». Пры гэтым ён стракаціць спецыфічнымі тэрмінамі: да прыкладу, чалавека, да якога прыйшлі сілавікі, называюць «фігурантам» або «асобай». А ўсю працэдуру — «адпрацоўкай асобы».

Наколькі рэальнай выглядае такая «інструкцыя», мы пацікавіліся ў ініцыятывы BELPOL.

— Гэта вельмі падобна да праўды. Але гэта інструкцыя не агульная, а па канкрэтным матэрыяле, — пракаментаваў прадстаўнік арганізацыі.

Дакумент змяшчае прозвішчы і кантакты супрацоўнікаў КДБ, а таксама некаторыя дэталі канкрэтнай справы. Дзеля бяспекі нашай крыніцы мы не раскрываем падрабязнасцяў і не публікуем поўнага тэксту. Аднак частка указанняў мае даволі агульны характар і можа прымяняцца і да іншых «экстрэмістаў».

Такім чынам, які ж «алгарытм» працы КДБ падчас рэйду? Перш за ўсё — ператрус «па месцы жыхарства». Можна задзейнічаць «сілавую падтрымку байцоў АМАП», калі ёсць інфармацыя пра «магчымыя агрэсіўныя паводзіны асобы». Запрашаць АМАП ці не — старэйшы ў аператыўнай групе можа вырашыць сам.

Калі чалавек не падпарадкоўваецца ці супраціўляецца — сілавікі могуць адразу адправіць яго пад адміністрацыйны арышт з дапамогай мясцовай міліцыі.

Дома ў «фігуранта» сілавікам трэба шукаць прадметы, якія паказваюць «на датычнасць асобы да дэструктыўнай дзейнасці». Шукаць прапануюць нататнікі з запісамі, што датычаць «палітычных падзей у краіне», фота і відэа з акцый пратэсту, «БЧБ-атрыбутыку». Яшчэ адзін момант, на які прапануюць звярнуць увагу, — «кантакты з прыхільнікамі перамен, што выехалі з краіны». У дакуменце не сказана, як менавіта шукаць гэтыя «кантакты» і што з імі рабіць далей.

«На месцы аглядаем тэхніку на наяўнасць названай інфармацыі (мэсэнджары, электронную пошту, рознага роду праграмы і выдаленыя паведамленні, падпіскі на экстрэмісцкія каналы і інш.)», — гаворыцца ў інструкцыі. Калі нешта знойдзецца, тэхніку трэба забраць і агледзець паводле афіцыйнай працэдуры з пратаколам.

Далей — допыт. Яго можна правесці ў мясцовым КДБ ці «на месцы» — відаць, дома. Належыць узяць у «фігуранта» падпіску пра неразгалошванне звестак папярэдняга следства. Канкрэтныя пытанні прапануюць глядзець у асобнай праграме (яе ў нашым распараджэнні няма).

«У выпадку пацверджання датычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці» чалавека затрымліваюць. Гэтае рашэнне трэба ўзгадніць з канкрэтным супрацоўнікам КДБ — стаіць ягонае прозвішча.

«Па выніках адпрацоўкі асобы» належыць даць справаздачу. Інфармацыю неабходна даслаць супрацоўніку КДБ на службовую электронную пошту, а «выкананыя матэрыялы» па справе — пераслаць у Мінск з суправаджальным лістом. Адрасат пазначаны каротка — «4 ГУ». Можна меркаваць, што гаворка ідзе пра «Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам», якое ўваходзіць у структуру КДБ.

Нагадаем, з 31 кастрычніка ў краіне пачалася новая хваля ператрусаў і затрыманняў: яны прайшлі ў дзясяткаў чалавек. Паводле звестак СМІ і праваабаронцаў, аблавы закранулі жыхароў Мінска, Гомеля, Магілёва, Хойнікаў, Смаргоні, Слоніма, Ваўкавыска, Маладзечанскага і Асіповіцкага раёнаў, а таксама іншых населеных пунктаў. BYSOL ацэньвае колькасць пацярпелых у 80 чалавек, прадстаўнік «Вясны» — блізка да сотні, а паводле інфармацыі праекта «Гарадзенская праваабарона», толькі ў Гродзенскай вобласці затрыманыя каля 50 чалавек.

Рэйды былі звязаныя з крымінальнай справай па артыкуле 357 КК (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), паведамляў праваабарончы цэнтр «Вясна». Некаторым затрыманым задавалі пытанні пра дваровыя чаты, якія былі папулярныя ў паслявыбарчы час.

У ператрусах і затрыманнях удзельнічалі супрацоўнікі КДБ, пісала «Вясна». Паводле інфармацыі BYSOL, за аперацыяй стаіць Камітэт дзяржбяспекі, хоць удзельнічаць у ёй маглі і супрацоўнікі іншых сілавых структур.

Частка затрыманых дагэтуль знаходзіцца за кратамі. Некаторых выпусцілі на волю ў якасці сведак па крымінальнай справе.

Чытайце таксама