Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  2. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  3. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  4. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  5. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  6. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  7. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  8. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  9. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  10. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  11. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  12. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  13. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  14. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  15. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  16. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  17. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  18. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  19. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  20. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 16 лютага даў прэс-канферэнцыю для замежных і беларускіх СМІ (спачатку збіраліся правесці «Большой разговор», потым адмянілі, потым раптоўна ўсё ж вырашылі зрабіць «разговор» трохі меншы — нібыта па просьбах замежных журналістаў). Палітык адказваў на пытанні больш за тры гадзіны. Мы выбралі з яго выказванняў самае істотнае.

Александр Лукашенко на встрече с журналистами 16 февраля 2023 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі 16 лютага 2023 года. Фота: president.gov.by

Рэакцыя на закрыццё Польшчай і Літвой пунктаў пропуску на мяжы

Лукашэнка назваў гэтыя дзеянні «эканамічнай правакацыяй» і паабяцаў адказаць — паводле яго словаў, на стале нават «асіметрычныя меры». Пры ён гэтым падкрэсліў, што Беларусь гэтага не хоча, а хоча «сябраваць» з Літвой і Польшчай.

— Проста правакуюць нас. Ну, да пары да часу. Цяпер мы думаем пра тое, як на гэта адказаць. Прынятыя рашэнні. Адкажам мякка спачатку. Не зразумеюць — узмацнім. У нас дастаткова для гэтага рычагоў.

Нагадаем, Польшча з 10 лютага прыпыніла працу пункта пропуску «Баброўнікі». Пасля гэтага на беларуска-польскай мяжы засталіся толькі два аўтадарожныя пункты пропуску ў раёне Брэста — «Тэрэспаль» для легкавога транспарту і «Кукурыкі» для грузавога. Аднак у Польшчы разглядаюць варыянт поўнага закрыця мяжы.

Гэтыя меры сталі рэакцыяй на асуджэнне журналіста, прадстаўніка польскай меншасці ў Беларусі Андрэя Пачобута. Яму прызначылі 8 гадоў зняволення.

Акрамя таго, з 16 лютага Літва спыніла пропуск грузавых цягнікоў з Беларусі праз памежны пераход «Стасілас — Беняконі». Афіцыйная прычына — адсутнасць там рэнтгенаўскіх сістэм кантролю для выяўлення кантрабанды. Іх абяцаюць паставіць толькі ў канцы 2024 года. Да гэтага цягнікі будуць праходзіць толькі праз пункт «Кяна». Таксама 16 лютага стала вядома, што Літва спыняе ўзаемадзеянне з Беларуссю па забяспечанні бесперабойнага патоку транспарту праз мяжу.

Адносіны з Захадам і палітвязні

Лукашэнка заявіў, што хоча «нармальных адносін» з заходнімі краінамі, але толькі каб яны «не лезлі ў наш гарод», не перашкаджалі жыць і «не гнулі праз калена». У наяўнасці ў Беларусі тысяч палітвязняў Лукашэнка зноў жа абвінаваціў Захад (хоць менавіта рэпрэсіі, якія праводзяцца рэжымам, і сталі для Захаду прычынай разарваць адносіны).

— Любога «палітвязня» называйце. Мы будзем тлумачыць, што ён здзейсніў, чаму ён там знаходзіцца. Мы як-небудзь тут самі будзем разбірацца. Вы нам дапамагайце. Тады і палітвязняў не будзе, і іншых праблем у нас не будзе. Вы іх ствараеце, — сказаў палітык. — Мы гатовыя зрабіць усё, што не супярэчыць нашым інтарэсам і інтарэсам нашых саюзнікаў. Калі вы не будзеце нас гнуць праз калена, мы хутка дамовімся.

Вяртанне тых, хто з’ехаў

Лукашэнка патлумачыў, навошта вырашыў стварыць такую камісію для «вяртання і прабачэння» беларусаў, якія з’ехалі. Паводле яго, ён не хоча, каб беларусы «дзесьці боўталіся за мяжой», а хоча, каб яны працавалі на радзіме. Напрыклад, дактары, якія «там нарасхват».

— Я хачу, каб яны жылі тут і працавалі тут. І мы гатовыя дараваць тое, што можна дараваць, — запэўніў Лукашэнка. — Вось такая ў нас дэмакратычная дыктатура.

— Мы зрабілі крок насустрач не толькі сваім унутраным, але і тым, якія збеглі, здзейсніўшы тут правапарушэнні: «Давайце перагорнем старонку, прыходзьце, будзем разбірацца!» — сказаў палітык. Пра які «крок насустрач унутраным» ідзе гаворка, ён не ўдакладніў (а мы такіх крокаў на фоне працягу і ўзмацнення рэпрэсій не заўважылі).

Што да тых, хто з’язджае з краіны з эканамічных прычын, на думку Лукашэнкі, такіх становіцца ўсё менш, а многія вяртаюцца.

— Вы думаеце, што ўсе кінулі Беларусь і ў нас адток спецыялістаў каласальны, — няпраўда. Дарэчы, сёння на Захад у нас ужо не вельмі імкнуцца. Так, вы далярам гэтым зялёным можаце прывабіць чалавека і прыцягнуць таленавітых людзей, напэўна, больш, чым я. Некаторыя людзі на гэта паддаюцца і едуць, але іх становіцца ўсё менш і менш. Таму што яны пачынаюць цаніць сваё, сваю зямлю. І разумеюць, што дзе ён нарадзіўся, там і спатрэбіўся, — мяркуе палітык.

Напад на Украіну з Беларусі і рэгіянальная групоўка войскаў

Лукашэнка чарговым разам заявіў, што Беларусь — мірная краіна і не хоча вайны, і расказаў, як з Украіны на Беларусь (а не наадварот) рыхтавалася нападзенне. Па яго словах, менавіта Украіна хацела развязаць вайну, а падштурхоўвалі яе да гэтага Захад і ЗША.

Лукашэнка таксама запэўніў, што Расія ніколі не прасіла яго ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны. Але ёсць адна ўмова, пры якой такі ўдзел магчымы.

— Я гатовы разам з расіянамі ваяваць з тэрыторыі Беларусі толькі толькі ў адным пакуль выпадку: калі адтуль хоць адзін салдат прыйдзе на тэрыторыю Беларусі забіваць маіх людзей. Калі яны зробяць агрэсію супраць Беларусі, адказ будзе вельмі жорсткі. Мы ні ў якім выпадку не збіраемся ўводзіць свае войскі на тэрыторыю Украіны. Калі толькі вы адтуль не здзейсніце агрэсію на тэрыторыю Беларусі.

Тое самае датычыць суседзяў з заходняга боку, якія, паводле Лукашэнкі, нібыта хочуць уцягнуць Беларусь у вайну, каб расцягнуць для Расіі лінію фронту. Палітык прыгразіў ім «страшным адказам» у выпадку агрэсіі.

Паводле словаў Лукашэнкі, расійскія войскі знаходзяцца цяпер у Беларусі не для нападу на Украіну, а для баявога зладжвання з беларусамі ў рамках рэгіянальнай групоўкі войскаў, каб пры неабходнасці адбіць агрэсію.

— Калі раптам здзейсніцца агрэсія супраць Беларусі, мы з прэзідэнтам Пуціным дамовіліся, гэтая дывізія пераходзіць у маё распараджэнне і ўжо ваюе ў сумеснай групоўцы Беларусі і Расіі, — сказаў Лукашэнка.

Александр Лукашенко на встрече с журналистами 16 февраля 2023 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі 16 лютага 2023 года. Фота: president.gov.by

— Мы ж не ўтойваем, што сёння вялікая групоўка ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны перакінутая ў Беларусь, — дадаў ён. — Яны ў мяне на аэрадромах. Гэта было маё самае жорсткае патрабаванне: як бы ні было складана ва Украіне, але тое, што прадпісанае ў сумесную групоўку, мусіць быць у Беларусі. Хаця б перыядычна. Ваенныя лётчыкі, калі яны тут знаходзяцца, павінныя трэніравацца. Як амерыканцы лётаюць уздоўж нашай мяжы у Польшчы, так і мы сёння з расіянамі лётаем уздоўж і ўпоперак нашай краіны, трэніруем нашую групоўку. І так далей будзе.

Мабілізацыя ў Беларусі

Паводле словаў Лукашэнкі, пакуль што ў Беларусі абвяшчаць мабілізацыю не збіраюцца.

— Калі мы адчуем пагрозу вайны, мы правядзём мабілізацыю. Пакуль такой пагрозы няма. Але да вайны рыхтуемся ў плане таго, каб на нас не была здзейсненая агрэсія. Вось і ўсё. Беларусы абсалютна ў гэтым плане могуць быць спакойныя.

Лукашэнка таксама адзначыў, што ў Беларусі армія ў мірны час налічвае 75 тыс. чалавек, але ва ўмовах вайны яе колькасць можна ў некалькі этапаў нарасціць да паўмільёна.

Ядзерная зброя

На прэс-канферэнцыі Лукашэнка закрануў тэму магчымага размяшчэння ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі — расійскіх бамбардзіроўшчыкаў, абсталяваных ракетамі з ядзернымі боегалоўкамі.

— Нам стратэгічная ядзерная зброя не трэба. Мы не збіраемся наносіць удар па Амерыцы і нават па еўрапейскіх краінах. А тактычная ядзерная зброя — гэта пра яе ідзе гаворка, каб былі падрыхтаваныя гэтыя самалёты, якія могуць несці тактычную ядзерную зброю, — сказаў Лукашэнка.

Па яго словах, ужо падрыхтаваныя і самалёты, і падраздзяленне пілотаў.

— З савецкіх часоў у нас і самалёты гэтыя ёсць, якія былі гатовыя да перавозкі гэтага боепрыпасу. А людзей мы хутка падрыхтавалі.

Перамога ў вайне і перамовы пра мір

Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць у тым, што ў вайне пераможа Расія.

— Цуды могуць здарыцца, што Расія не пераможа. Але Расія ніколі не прайграе вайну. Ніколі. І амерыканцы першымі сказалі: у жыцці не было і не будзе, каб ядзерная дзяржава, прытым у ядзерным дачыненні наймацнейшая ў свеце, прайграла гэтую вайну.

Пры гэтым Лукашэнка шматкроць заклікаў Украіну да мірных перамоваў, адзначыўшы, што цяпер яна знаходзіцца «ў больш выгадным становішчы». У якасці пляцоўкі для перамоваў ён, як заўсёды, прапанаваў Беларусь. І нават запрасіў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна прыехаць у Мінск для перамоваў з Пуціным.

— Вось калі ён хоча спыніць вайну, прымем яго. У нас мора міжнародных аэрапортаў. Яго борт нумар адзін тут прызямліцца. Калісьці Клінтан прылятаў на падобным самалёце. І вось тут, у вашай прысутнасці, мы ўтрох (я вам гарантую, што Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін сюды прыедзе) сядзем і вырашым усю праблему. Усе праблемы вырашым тут. Гарантуем поўную бяспеку, камфорт. І, галоўнае, ён паляціць адсюль задаволеным. Вось паглядзім, як ён прыляціць, — уяўляў Лукашэнка, гаворачы з амерыканскім журналістам.

Сустрэча з Пуціным

Лукашэнка расказаў, якія тэмы будуць абмяркоўвацца на яго сустрэчы з Пуціным 17 лютага.

— Пытанні бяспекі, абароны будзем абмяркоўваць. Але галоўнае — абмяркуем пытанні і эканамічнага, і ваеннага, і палітычнага характару, якія будуць абмяркоўвацца на Вышэйшым дзяржаўным савеце. Адно з найважнейшых пытанняў: мы ўсё-такі хочам паглядзець, як урады Беларусі і Расіі выконваюць пастаўленыя намі задачы. Перш за ўсё эканамічныя: па энерганосьбітах, адзіным рынку, імпартазамяшчэнні — як фінансуюцца, як рэалізуюцца. І калі мы выйдзем на пытанне нашай сумеснай групоўкі ў Беларусі, вядома, будзем і гэта абмяркоўваць.

Александр Лукашенко на встрече с журналистами 16 февраля 2023 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі 16 лютага 2023 года. Фота: president.gov.by

Супрацоўніцтва з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі і дыверсіфікацыя

Лукашэнку спыталі, пра што ён вёў перамовы падчас свайго нядаўняга візіту ў ААЭ. Ён адказаў, што шмат гадоў сябруе з прэзідэнтам Эміратаў шэйхам Мухамедам Бен Заідам аль-Нахаянам, і іх перамовы доўжыліся чатыры гадзіны.

— Мы абмяркоўвалі многія пытанні. Ад бяспекі, вытворчасці тэхнікі для супрацьдзеяння сучасным узбраенням, заканчваючы гандлёвымі пытаннямі.

Паводле словаў Лукашэнкі, абмяркоўваліся магчымасці пастаўкі беларускай мікраэлектронікі і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. А таксама ялавічыны. І пытанне адкрыцця дадатковага рэйса з Мінска.

Палітык адзначыў, што разглядае ААЭ як дадатковы пункт апоры.

— Усё больш і больш арабы пачынаюць уплываць на палітыку ў свеце. У Амерыцы ўсё вырашаюць грошы. Калі не ўсё, то многае дакладна. Вельмі ўплывовы Блізкі Усход. Роля іх вялікая цяпер. І адно з пытанняў у гэтым ключы мы з прэзідэнтам Эміратаў абмяркоўвалі. Сёння ідзе ў свеце тэндэнцыя, што з’явіцца новая рэзервовая валюта. А можа, і некалькі.

Што да іншых напрамкаў знешнеэканамічнага супрацоўніцтва Беларусі, то, па словах Лукашэнкі, у пачатку сакавіка будуць перамовы ў Кітаі («Сі Цзіньпін запрасіў»), потым з Іранам, прапрацоўваюцца перамовы з Індыяй. Але расійскі рынак застаецца галоўным.

Дэмакратыя і дыктатура

Лукашэнка запэўніў, што яго не хвалюе, як пра яго думаюць на Захадзе, але, на ягоную думку, хутка там самі «паклічуць дыктатуру», хоць і дэмакратыі там таксама няма.

— Тое, што вы на Захадзе думаеце, што тут дыктатура, — гэта мне ў плюс. Хутка вы самі паклічаце дыктатуру. Яна ў вас ёсць, толькі несправядлівая, скрыўленая, тупая-тупая. Вы ад яе ніколі не адыходзілі: ні ў Амерыцы… А на Захадзе поўная расхлябанасць: там ні дыктатуры, ні дэмакратыі — нічога няма, — мяркуе Лукашэнка.

Тое ж ён адзначыў асобна ў дачыненні да Літвы і Польшчы. На яго думку, палітыкі гэтых краін не кіруюцца нацыянальнымі інтарэсамі падчас прыняцця рашэнняў.

— Гэта дачаснікі. Гэта не дэмакраты і не дыктатары. Яны ведаюць, што іх заўтра выпруць з улады, — сказаў палітык, што кіруе ўжо 29-ы год і які дамогся для сябе магчымасці пажыццёвага кіравання.

— Мы ў Беларусі прымаем рашэнні па тых ці іншых пытаннях і вырашаем тыя ці іншыя задачы. Так, даводзіцца мне або ўмешвацца, або прымаць большасць рашэнняў. Калі вы лічыце гэта дыктатурай, бог з вамі. Гэта не дыктатура. Ніякай дыктатуры тут няма, — заявіў Лукашэнка замежным журналістам.