Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Бондарава — тыповы хунвэйбін». Чаму ў Беларусі рэпрэсуюць прарасійскіх актывістаў?
  2. Урад укараняе новаўвядзенні ў рэгуляванне цэн — што змяняецца для вытворцаў і гандлю
  3. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  4. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  5. Кремль продолжает попытки рассорить США и Европу и не дать Трампу заключить договор с Украиной по добыче редкоземельных металлов — ISW
  6. У беларусов есть собственный русский язык? Вот чем он отличается от «основного» и что об этом говорят ученые
  7. Аказваецца, у СІЗА на Валадарскага былі віп-камеры. Расказваем, хто ў іх сядзеў і ў якіх умовах
  8. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  9. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
Читать по-русски


/

З 1 лістапада падымуць пенсіі, але прыбаўку атрымаюць не ўсе. Расказваем, каго закране павышэнне гэтых выплат, а каго — не.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com/Pixabay
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com/Pixabay

Якія пенсіі падымуць у лістападзе?

З 1 лістапада вырастуць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Гэта звязана з павышэннем памеру бюджэту пражытковага мінімуму.

Да прыкладу, мінімальная пенсія па ўзросце пасля прыбаўкі складзе 109,45 рубля (сума без уліку даплаты ў 20% ад сярэдняй зарплаты). Гэта на 1,2 рубля больш, чым цяпер.

Сацыяльная пенсія павялічыцца ў лістападзе да 218,9 рубля. Рост — на 2,4 рубля. Гэтыя выплаты атрымліваюць у тым ліку тыя, хто трапіў у пенсійную пастку.

Нагадаем, у Беларусі мінімальны страхавы стаж, які патрэбны для атрымання працоўнай пенсіі, да 2025 года вырасце да 20 гадоў. Гэты паказчык штогод павышаюць на шэсць месяцаў. Раней ён складаў пяць гадоў, але з 2013 года яго пачалі рэзка павышаць. Беларусы, якія паводле новых правілаў не выпрацавалі гэты стаж, трапляюць у пенсійную пастку: яны не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, ім могуць прызначыць толькі сацыяльную.

Якая сітуацыя з працоўнымі пенсіямі?

Працоўныя пенсіі — па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля — павышалі апошні раз у кастрычніку (у сярэднім на 5%). А да гэтага — у лютым (у сярэднім на 10%). У лістападзе іх падымаць, падобна, не будуць. Прынамсі, афіцыйна пра гэта не паведамлялася.

Раней улады заяўлялі, што ў 2024 годзе ў сярэднім пенсіі па ўзросце будуць расці тымі самымі тэмпамі, што і ў 2023-м — на 15%.

Паводле звестак Мінпрацы, сярэдні памер пенсіі па ўзросце пенсіянера, які не працуе, у кастрычніку склаў 850,88 рубля. За месяц да гэтага — 813,25 рубля.

Чытайце таксама