Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аналитики предположили, почему Путин стал выдвигать новые требования для мирных переговоров по Украине
  2. «Нужно было ее посадить». Стало известно, за что попала на «сутки» пророссийская активистка Ольга Бондарева
  3. Прарасійскую актывістку Бондараву арыштавалі на 13 сутак па адміністрацыйным артыкуле
  4. С 1 мая некоторые бюджетники получат прибавку к зарплате
  5. В Минске «посыпалась» крупная IT-компания. Показываем, как пропаганда нахваливала ее проект (доходило до абсурда)
  6. У ГУБАЗіК назвалі памер хабару, які далі першаму намесніку начальніка БЧ
  7. Рэгіёны працягваюць павышаць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце
  8. Ввели изменения по техосмотру — подробности
  9. Налоговая грозит штрафами нанимателям, если не сделают одно действие — работникам оно вряд ли понравится
  10. «Этот механизм универсален». Как силовики используют компромат против беларусов, чтобы получать информацию, показания и выполнять планы
  11. Ситуация с исчезновением спикера Координационного совета Анжелики Мельниковой — что известно к этому времени
  12. Насельніцтва Беларусі працягвае скарачацца. Улады агучылі маштабы праблемы (але ёсць умоўна пазітыўная навіна па Мінску)
Читать по-русски


/

Мінчук два гады прабыў у лекава-працоўным прафілакторыі (ЛПП), а калі вярнуўся да сябе дадому, выявіў, што ў пакоі разбітае акно, а камунальныя паслугі адключылі за даўгі. Ён здзівіўся, адкуль узялася пазычанасць, і пайшоў з гэтым пытаннем да ўладаў, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Мінчук жыве ў прыватызаваным пакоі двухпакаёвай кватэры, які належыць яму. Два апошнія гады прабыў у ЛПП, і ўвесь гэты час ягоны пакой быў замкнуты. Статус іншага не зусім зразумелы, хто жыў у ім — невядома. Газу ў кватэры не было і раней, цяпер няма і святла — адключылі. Сантэхніка не працуе, акно выбітае, рама зламаная.

Вярнуўшыся з ЛПП, мужчына зарэгістраваўся беспрацоўным, пры спрыянні службы занятасці знайшоў працу. Аднак ёсць яшчэ адна непрыемнасць: назапашаная пазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг, пра якую мужчына даведаўся ад судовага выканаўцы.

Мінчук здзіўляецца: як магла ўтварыцца пазычанасць, калі камунальнымі паслугамі ён не карыстаўся — яго фізічная адсутнасць пацвярджаецца дакументальна. Лічыльнік у кватэры адзін, агульны на два пакоі, — цяжар жа доўгу ляжыць на ім адным. У разліковых лістках за працу, якая выконваецца ў ЛПП, ніякая пазычанасць не адзначалася і, адпаведна, не кампенсавалася. Лічба ж набегла вялікая: агульная сума доўгу на гэты момант — каля 4,3 тысячы рублёў.

Старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран дапусціў, што пазычанасць магла сабрацца не толькі за час знаходжання ў ЛПП — не выключана, што яна цягнецца з ранейшага часу.

У выніку вырашылі, што акно адрамантуе ЖЭС, а пазычанасць па выплаце пені заканадаўства дазваляе пагашаць у растэрміноўку — з адпаведнай заявай можна звярнуцца ў адміністрацыю раёна. Туды ж, а канкрэтней — у службу «Адно акно», Арцём Цуран параіў мужчыну звярнуцца па матэрыяльную дапамогу.