Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  2. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  3. У Літве дасталі з балота машыну, адкуль зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў
  4. Мобильные операторы вводят изменения и предупреждают, что нужно совершить одно действие — иначе автоматически подключится новая услуга
  5. Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
  6. Кремль продолжает попытки рассорить США и Европу и не дать Трампу заключить договор с Украиной по добыче редкоземельных металлов — ISW
  7. «Беларусбанк» предупредил клиентов, что вводит изменение. Рассказываем, как это связано с пенсиями
  8. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  9. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  10. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  11. Доллар лихорадит от Дональда Трампа: каких курсов ждать в начале апреля? Прогноз по валютам
  12. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  13. Для кіроўцаў увялі змяненне — цяпер яны праз яго ў «пастцы». У сітуацыю просяць умяшацца Нацбанк
Читать по-русски


Delfi.lv

Латвія ўзмоцніць жорсткасць правілаў уезду для грамадзян трэціх краін, у прыватнасці Беларусі. Калі ў чалавека няма латвійскай візы ці віду на жыхарства, ён мусіць будзе загадзя паведаміць канкрэтныя звесткі пра сябе, сваіх сваякоў і мэты паездкі, паведамляе Delfi.lv.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: rs.gov.lv
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: rs.gov.lv

Грамадзяне трэціх краін, у якіх няма выдадзенай у Латвіі візы або віду на жыхарства, будуць абавязаныя за 48 гадзін да ўезду ў краіну паведаміць пра мэту паездкі, меркаваны тэрмін знаходжання, месца пражывання, маршрут перамяшчэння і кантактную інфармацыю.

Прыезджыя мусяць будуць паведаміць, дзе яны працуюць, а таксама пазначыць, ці займалі яны калі-небудзь выбарныя пасады або працавалі ў дзяржструктурах. Акрамя таго, спатрэбіцца інфармацыя пра службу ў войску, спецслужбах, памежнай службе, паліцыі, мытні, судах ці дыпламатычных ведамствах.

Гэты абавязак плануецца ўвесці з верасня 2025 года. За непаведамленне або паведамленне ілжывай інфармацыі пагражае штраф да 2000 еўра. Новыя правілы не закрануць дыпламатаў і тых, хто прыязджае на кароткі час па працы.

Латвійскія службы бяспекі будуць раз на год правяраць, ці трэба захоўваць гэтае патрабаванне, наколькі яно эфектыўнае і апраўданае, а потым даваць справаздачу перад Сеймам.

Акрамя таго, у будучыні замежнікі змогуць атрымаць пропуск у памежную зону толькі пасля ўхвалы Службы дзяржбяспекі Латвіі. Ужо выдадзеныя часовыя пропускі будуць дзейнічаць максімум два месяцы пасля ўступлення новых правілаў у сілу.

Адпаведныя папраўкі да іміграцыйнага закона і Закона «Пра дзяржаўную мяжу» падтрымала Камісія Сейма Латвіі па абароне, унутраных справах і недапушчэнні карупцыі. Гэтыя меры звязаныя з асцярогамі, што Беларусь і Расія могуць выкарыстоўваць грамадзян іншых краін для шпіянажу і іншых пагроз.

Адзначаецца, што замежнікі, якім Латвія выдала дакументы на пражыванне, ужо прайшлі праверку. Але ў розных краінах ЕС і Шэнгена патрабаванні да бяспекі адрозніваюцца. Напрыклад, Венгрыя не праводзіць такіх праверак для грамадзян Расіі і Беларусі, таму латвійскія памежнікі могуць не ведаць, з якой мэтай яны прыязджаюць.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну і падтрымкі гэтага ўварвання Беларуссю Латвія ўзмацніла міграцыйны кантроль, каб знізіць рызыкі разведвальнай дзейнасці і іншых пагроз бяспецы.

Нагадаем, з 1 студзеня Латвія ўвяла абмежаванне на ўвоз паліва для грузавікоў, якія едуць з Беларусі і Расіі, таксама для ўезду ў краіну цяпер неабходна дэклараваць транспарт. А летам папярэдняга года краіна забараніла ўезд легкавікам з беларускімі нумарамі. Гэтае рашэнне было прынятае ў адпаведнасці з санкцыямі і з мэтай знізіць рызыку абыходу абмежаванняў ЕС.

Чытайце таксама